У прэс-службе Следчага камітэта расказалі аб прычынах смерці падлетка з Бярэзінскага раёна, якога шукалі шэсць дзён.
У СК назвалі папярэднюю прычыну смерці Максіма Зяньковіча — утапленне
Што здарылася?
14-гадовага Максіма Зяньковіча, які знік 8 лістапада, знайшлі на шосты дзень пошукаў у балоцістай мясцовасці 13 лістапада паблізу вёскі Несцераўка.
На месца здарэнне прыбыла следча-аператыўная група з прыцягненнем спецыялістаў УДКСЭ па Мінскай вобласці і работнікаў МНС.
Быў праведзены агляд, узяты ўзоры вады і грунту, знойдзены непадалёк веласіпед. Таксама зафіксавана следавая карціна і апытаны відавочцы.
— Цялесных пашкоджанняў, якія сведчаць аб гвалтоўным характары смерці, не выяўлена. Папярэдняя прычына гібелі — утапленне, — паведамілі ў СК.
Назначаны шэраг экспертных даследаванняў, у тым ліку судова-медыцынская экспертыза для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці дзіцяці.