Top.Mail.Ru
296

У СК Узды расказалі, як не стаць ахвярай аферыстаў на маркетплэйсах

Ашуканцы распрацавалі новую схему падману пакупнікоў маркетплэйсу Wildberries. Цяпер зламыснікі імкнуцца даведацца ў людзей іх дадзеныя пад маркай завяршэння «тэрміну бясплатнага захоўвання» тавараў, піша партал zorkanews.by.


У падобнай сітуацыі апынуўся жыхар Узды, але на вудачку ашуканцаў мужчына не павёўся.  Свае дзеянні ён растлумачыў проста: «Ніколі не быў зарэгістраваны на Wildberries, чаго яны мне галаву марочаць...». Некалькі разоў мужчына перарываў размову, жадаючы суразмоўцу (дарэчы, яго нумар вызначыўся як званок з Даніі) усяго добрага. Той настойліва ператэлефаноўваў, спрабаваў пагражаць і нават запалохваць.

Падрабязней пра новую схему махлярства расказаў начальнік райаддзела Следчага камітэта Уладзіслаў Сабіла.

— Сутнасць махлярства заключаецца ў наступным: чалавеку тэлефануюць, прадстаўляюцца супрацоўнікам маркетплэйса. Ашуканец папярэджвае, што заканчваецца тэрмін бясплатнага захоўвання заказу, і зараз пакупніку пагражае дадатковая аплата за яго знаходжанне на пункце выдачы. Аферыст прапануе здзейсніць адмену заказу, каб не марнаваць дадатковыя сродкі. Далей, калі ахвяра не супраць, ашуканцы чакаюць код з СМС. Гэты код з’яўляецца ключом да атрымання доступу да асабістых дадзеных, а ў некаторых выпадках — да банкаўскай карты карыстальніка, што можа прывесці да спісання грашовых сродкаў. Тут важна разумець, што злачынцы не валодаюць рэальнай інфармацыяй аб заказах кліентаў, дзейнічаюць наўздагад, здзяйсняючы масавыя званкі ў надзеі заспець кагосьці знянацку, — расказаў Уладзіслаў Сабіла.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю