Top.Mail.Ru

У склад маладзёжнай зборнай Беларусі на Кубак Будучыні ўвайшлі 28 хакеістаў

Трэнерскі штаб маладзёжнай (U20) зборнай Беларусі па хакеі вызначыўся са складам на Кубак Будучыні ў Новасібірску, паведамілі БелТА ў прэс-службе ФХБ.



У склад беларускай маладзёжкі ўвайшлі тры галкіперы, дзевяць абаронцаў і шаснаццаць нападаючых. Галоўны трэнер зборнай-U20 — Яўген Летаў, дапамагаць яму будуць Павел Мікульчык і Сяргей Бандарэнка. 12 з 28 хакеістаў прадстаўляюць бабруйскі «Дынама-Шыннік», таксама ў страі гульцы каманд МХЛ, беларускай экстралігі і Вышэйшай лігі.

Варатары: Данііл Русаковіч, Ягор Ходзін, Мацвей Нікановіч.

Абаронцы: Аляксандр Русакоў, Ілья Сансевіч, Кірыл Лазоўскі, Іван Драпікоўскі, Аляксей Сансевіч, Уладзімір Сівірчукоў, Даніла Левашэвіч, Арсеній Дабранскі, Сяргей Сцяпанаў.

Форварды: Ягор Карабань, Аляксандр Дудзіч, Надар Фралоў, Кірыл Сяўко, Арцём Шатэрнік, Ілья Кулакоў, Антон Чамярынскі, Васіль Хоміч, Андрэй Сіманаў, Мацвей Шаўцоў, Мацвей Суслаў, Іван Саглаеў, Уладзімір Карабаеў, Яраслаў Антонаў, Раман Ламан і Юрый Румо.

Выступленні на Кубку Будучыні нашы хлопцы пачнуць 14 мая з матчу супраць зборнай студэнцкай хакейнай лігі Расіі. На наступны дзень у Новасібірску адбудуцца паядынкі турніру ў фармаце 3×3. Асноўны розыгрыш працягнецца 16 мая гульнёй беларусаў з камандай Расіі-U18, а ў нядзелю наша маладзёжка сустрэнецца з аднагодкамі з Расіі-U20.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю