Знаёміліся з кніжнымі навінкамі юныя чытачы, а таксама калегі-пісьменнікі.
Асаблівую ўвагу выклікала праца Ірыны Орліс. Яе кніга «Мы будавалі заапарк» багатая на розныя падрабязнасці ў гісторыі любімага мінчанамі сталічнага заапарка. Старонкі выдання насычаны любоўю да жывёл.
Сваімі развагамі пра кнігі Ірыны і Глеба Орлісаў на прэзентацыі ў «Светачы» падзяліліся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь вядомы ў краіне палітолаг і публіцыст Аляксандр Шпакоўскі, генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Уладзімір Матусевіч, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар выдавецтва «Беларусь» Алесь Карлюкевіч.
Беларуская літаратура багатая на прыродазнаўчую тэматыку, на кнігі пра розныя паркі і прыродныя аб’екты. Нямала кніг прысвечана і жывёльнаму свету. Выдадзеная невялікім накладам, кніга Ірыны Орліс «Мы будавалі заапарк», несумненна, зойме сваё месца ў гэтай важнай і знакавай для выхавання моладзі, школьнікаў бібліятэчцы.
Мікола Берлеж