Top.Mail.Ru

У Слоніме двухгадовая дзяўчынка выпала з акна пятага паверха

У Слоніме двухгадовае дзіця выпала з акна пятага паверха. Аб гэтым паведамляе БелТА. 


Як расказалі ў ведамстве, інцыдэнт адбыўся раніцай 23 мая. Двухгадовая дзяўчынка выпала з акна кватэры, размешчанай на пятым паверсе жылога дома. Па папярэдняй інфармацыі, маці пакінула дзіця без нагляду пакуль знаходзілася на кухні. У гэты час дзяўчынка залезла на гульнявы кубік, які стаіць побач з батарэяй, узлезла на падваконнік і праз адчыненае акно выпала.

Заўважыўшы адсутнасць дзяўчынкі, жанчына выглянула з акна і ўбачыла дачку, якая ляжыць на зямлі. Хуткая медыцынская дапамога шпіталізавала дзіця ў цяжкім стане.

Як растлумачыла жыхарка Слоніма, дзяўчынка неаднаразова ўзбіралася на падаконнік, у сувязі з чым усе ручкі з вокнаў былі зняты. Аднак у дзень трагедыі жанчына забылася зачыніць акно.

Усе абставіны здарэння будуць устаноўлены Слонімскім райаддзелам Следчага камітэта падчас праверкі. Асаблівую ўвагу следчыя нададуць прычынам і ўмовам, якія садзейнічалі траўміраванню дзіцяці.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю