Top.Mail.Ru

У Слуцку п’яны мужчына забіў да смерці сабутэльніка. Забойцу чакае суд

У Слуцку 42-гадовы мужчына да смерці забіў сабутэльніка падчас застолля. Пра гэта БелТА паведамілі ў Следчым камітэце.



Увечары 15 студзеня жыхарка аднаго са шматкватэрных дамоў у Слуцку, пачуўшы моцны шум, які даносіўся з суседняй кватэры, паднялася да суседзяў і папрасіла іх захоўваць цішыню. Праз некаторы час з-за сцяны зноў пачуўся грукат, які нагадваў падзенне цяжкіх прадметаў. Праявіўшы пільнасць, жанчына неадкладна выклікала супрацоўнікаў міліцыі. 

Праваахоўнікам дзверы адчыніў мужчына са шматлікімі траўмамі твару і галавы. У жылых памяшканнях выразна праглядаліся сляды барацьбы, а ў адным з пакояў на падлозе было знойдзена цела 62-гадовага мясцовага жыхара са слядамі гвалтоўнай смерці.

Па даных следства, увечары 15 студзеня гаспадар кватэры ўжываў спіртныя напоі ў кампаніі прыяцеляў. Сярод прысутных знаходзіўся 42-гадовы жыхар Слуцка, які ў працэсе распіцця раптам пачаў збіваць 62-гадовага госця. Другі сабутэльнік паспрабаваў умяшацца і прасіў дэбашыра супакоіцца, але мужчына напаў і на яго, заявіўшы, што «цяпер усіх тут супакоіць». Спалохаўшыся, гаспадар кватэры схаваўся ў суседнім пакоі, адкуль не выходзіў да прыезду міліцыі. 

Згодна з заключэннямі судова-медыцынскіх экспертыз, загінуламу было нанесена не менш за 13 удараў, з якіх не менш за 10 прыйшліся ў вобласць галавы. Смерць наступіла на месцы здарэння ад цяжкай закрытай чэрапна-мазгавой траўмы. Другому пацярпеламу былі нанесеныя траўмы галавы і твару. 

Злачынцу аператыўна затрымалі. 

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю