Top.Mail.Ru

У Смалявіцкім раёне прайшоў чэмпіянат па эндура

Знакамітыя гонкі «Four Seasons» сабралі сёлета каля 400 спартсменаў з Беларусі і Расіі для пераадолення складанай трасы на перасечанай мясцовасці.


Гэтую гонку хваляць за вельмі цікавыя ландшафты. Гэта не проста спаборніцтва, а сапраўднае свята: эндура — дзіўны спорт, даступны кожнаму.

Адной з навінак чэмпіянату стала правядзенне заездаў у класе «электра». Траса даўжынёй каля 15 км праходзіла па маляўнічых мясцінах Смалявіцкага раёна.

Незвычайнае хобі аб’ядноўвае людзей розных узростаў і прафесій. Побач са дарослымі спаборнічае і маладое пакаленне. Многія з іх займаюцца ў мотаклубах і разбіраюцца ў тэхнічных нюансах не горш за старэйшых.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю