Top.Mail.Ru

У Смалявіцкім раёне пры пажары загінулі чатыры чалавекі

Следчыя праводзяць праверку


Па даных следства, паведамленне аб узгаранні жылога дома ў вёсцы Высокія Ляды паступіла ў службу па надзвычайных сітуацыях днём 10 верасня.

Пры ліквідацыі пажару ратавальнікі знайшлі целы чатырох чалавек: 70-гадовага мужчыны і яго 70-гадовай жонкі, а таксама іх дваіх сыноў 44 і 48 гадоў, паведамілі ў СК.

На месцы трагедыі працуе следча-аператыўная група, у склад якой увайшлі супрацоўнікі ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці, спецыялісты Дзяржкамітэта судовых экспертыз. 

«З прыцягненнем работнікаў МНС праводзіцца дэталёвы агляд, фіксуецца следавая карціна. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці загінулых і прычыны ўзнікнення пажару прызначаны комплекс судовых экспертыз», — расказалі ў СК.
Усе абставіны здарэння будуць устаноўлены Смалявіцкім РАСК у ходзе праверкі.
 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю