Мужчыны выцягнулі дзяўчынку на бераг і перадалі медработнікам, якія шпіталізавалі выратаваную. Высветлілася, што першакласніца, вяртаючыся дадому, спусцілася да вады, паслізнулася на бетонным схіле і ўпала ў раку. Плынь забрала яе да агароджы, за якую яна трымалася да прыбыцця ратавальнікаў.
Хутка адкрыецца купальны сезон, і МНС нагадвае некалькі простых правілаў бяспекі:
- Купайцеся толькі ў спецыяльна адведзеных месцах, на абсталяваных пляжах.
- Не заходзьце ў ваду ў стане алкагольнага ап’янення.
- Не купайцеся ў адзіноце, асабліва ў вячэрні і начны час.
- Пазбягайце плавання побач з судамі, катэрамі і іншымі воднымі транспартнымі сродкамі.
- Не заплывайце за буйкі і іншыя агароджы.
- Таксама варта тлумачыць дзецям пра рызыкі гульняў каля вады, ніколі не пакідаць іх без нагляду і не дазваляць гуляць каля вадаёмаў у адзіночку.