Top.Mail.Ru

У Смаргонскім раёне ў полі згарэла 450 тон саломы

У Смаргонскім раёне пры пажары згарэла 450 тон саломы, паведамілі БелТА ў МНС. 


Ратавальнікам 15 жніўня ў 15:24 перадалі інфармацыю пра загаранне трох сціртаў саломы ў полі каля в. Шэматова. У выніку пажару знішчана 450 тон саломы ў рулонах. Ніхто не пацярпеў.

У гэты ж дзень прыкладна ў такі ж час паступіла паведамленне пра загаранне пшаніцы на корані ў полі каля в. Чэрцы Лепельскага раёна. Работнікі МНС і гаспадаркі выратавалі 62 га пшаніцы на корані. Пацярпелых няма.

У абодвух выпадках спецыялісты высвятляюць прычыны загарання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю