Top.Mail.Ru

У СНД ствараюць кінафестываль «Садружнасць»

У Садружнасці Незалежных Дзяржаў засноўваюць кінафестываль «Садружнасць». Кіраўнікі МЗС на пасяджэнні ў Туркменістане адобрылі праект палажэння аб кінафестывалі, перадае БелТА.


У Выканкаме СНД удакладнілі, што канчатковае рашэнне па гэтым пытанні будзе прынята на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД у снежні 2026 года. Пытанне аб Міжнародным кінафестывалі «Садружнасць» было абмеркавана на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін СНД, якое прайшло на тэрыторыі нацыянальнай курортнай зоны Туркменістана «Аваза». Галоўная мэта будучага фестывалю — аб’яднаць намаганні краін у пашырэнні традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцей і захаванні ўнікальнай культурнай спадчыны народаў СНД з дапамогай кінематографа.

Член Савета па культурным супрацоўніцтве СНД, віцэ-міністр культуры і інфармацыі Казахстана Айбек Сыдыкаў падкрэсліў, што кінафестываль павінен стаць пляцоўкай для папулярызацыі дасягненняў нацыянальных кінаіндустрый кожнай з дзяржаў СНД. З’яўленне такога праекта павысіць зацікаўленасць краін у стварэнні сумесных кінапрадуктаў, якія змогуць знайсці водгук у самай шырокай аўдыторыі. У перспектыве гэта прывядзе да актыўнага абмену вопытам і развіцця прафесійных кантактаў паміж рэжысёрамі, сцэнарыстамі, акцёрамі і кінастудыямі, умацоўваючы адзіную культурную прастору Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю