Top.Mail.Ru
284

У сталічных школах будуць рыхтаваць будучых урачоў і медсясцёр

З верасня, у 2025/2026 навучальным годзе, у школах і гімназіях сталіцы адкрыюць 16 класаў медыцынскага профілю. Пра гэта паведаміў журналістам 22 жніўня намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі, паведамляе «Минск-Новости».


— Навучанне школьнікаў у гэтых класах стане добрай асновай для будучай прафесійнай падрыхтоўкі, — адзначыў Стрыгельскі. — І ў далейшым гэта будуць матываваныя абітурыенты для паступлення ў медыцынскія ўніверсітэты, медкаледжы.

Па словах намесніка старшыні Мінгарвыканкама, у сталіцы функцыянуюць два медыцынскія каледжы — Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж і Беларускі дзяржаўны медыцынскі каледж.

— І сёлета план прыёму ў гэтыя ўстановы выкананы на 100 %, — падкрэсліў Стрыгельскі. — Агулам туды паступілі і будуць атрымліваць сярэднюю медыцынскую адукацыю амаль 1 500 абітурыентаў.

Ён таксама расказаў, што ў сталіцы рэгулярна прымаюцца розныя меры па замацаванні медыцынскіх кадраў. Сярод іх прадастаўленне ложка-месцаў у інтэрнатах, павышэнне заработнай платы, у тым ліку шляхам устанаўлення надбавак да акладаў за працу па кантракце, за складанасць і напружанасць працы


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю