Top.Mail.Ru

У сталічным спартыўным комплексе «Чыжоўка-Арэна» адбыліся вучэнні «Еўразія-Антытэрор — 2026»

За ходам мерапрыемства назіраў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Таксама прысутнічалі начальнік Акадэміі МУС Аляксандр Астрэйка, першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі — начальнік штаба Аляксандр Быкаў, начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Міхаіл Грыб. Пра гэта карэспандэнту «Звязды» паведамілі ў прэс-службе міліцэйскага ведамства.

Удзельнікі форуму падвялі вынікі першых двух этапаў сумесных антытэрарыстычных вучэнняў кампетэнтных органаў краін — удзельніц СНД і ШАС. Прадэманстраваны відэафільмы з дзеяннямі байцоў на тэрыторыях названых дзяржаў у асаблівых умовах.

Затым была практычная частка. У зводнае падраздзяленне спецпрызначэння ўваходзілі прадстаўнікі шасці дзяржаў ШАС і СНД. Непасрэдны ўдзел у адпрацоўцы задач вучэнняў прымалі байцы спецпадраздзяленняў МУС Беларусі. 



Паводле задумы, падчас правядзення фіналу міжнароднага турніру па хакеі тэрарысты пад выглядам балельшчыкаў прайшлі ў спарткомплекс, скрытна ўзброіўшыся аўтаматычнай зброяй і гранатамі. Арсенал даставілі загадзя шляхам вярбоўкі асобных асоб. Далей падзяліліся на тры групы і пачалі рух у розных напрамках унутры будынка, адкрываючы агонь. Аператыўна-баявыя групы рушылі на зыходныя рубяжы і прыступілі да штурму лядовай арэны. Вокамгненна байцамі СПБТ «Алмаз» МУС нейтралізаваныя злачынцы, якія знаходзіліся ў прэс-цэнтры, а таксама ў чашы. Заложнікі эвакуіраваныя. 

На высокім узроўні спецпадраздзяленні правялі штурм аўтобуса, прадастаўленага тэрарыстам па іх патрабаванні. Аперацыя суправаджалася адцягваючымі выбухамі, а таксама манеўраваннем бронеаўтамабіля і машыны МНС. Заложнікі не пацярпелі.


Яшчэ адна ўступная — нейтралізацыя невялікіх груп незаконнага ўзброенага фарміравання на плавальных сродках, якія праніклі праз дзяржаўную граніцу па воднай роўнядзі. Паводле задумы, злачынцы з выкарыстаннем БЛА і безэкіпажных катараў мелі намер атакаваць крытычна важныя аб’екты. Спецпадраздзяленнем ажыццёўлены пад'ём па трывозе ў паветра ўдарнага беспілотнага лятальнага апарата верталётнага тыпу «Паляўнічы». У аперацыі па затрыманні праціўніка, знішчэнні яго fpv-дронаў і беспілотнага катара ўдзельнічалі мабільныя агнявыя групы ў складзе супрацоўнікаў КДБ і САХРа ўнутраных войскаў МУС Беларусі, байцы цэнтра спецыяльнага прызначэння Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі на пікапах.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Фота МУС

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю