Міліцыя Мінска праводзіць праверку дзеянняў некалькіх чалавек, якія здымалі сябе ў заапарку. Пра гэта паведамляе БелТА.
Міліцыя Мінска праводзіць праверку дзеянняў некалькіх чалавек, якія здымалі сябе ў заапарку. Пра гэта паведамляе БелТА.
«Падчас інтэрнэт-маніторынгу супрацоўнікі мінскай міліцыі знайшлі відэаролікі, на якіх некалькі мужчын у Мінскім заапарку цягнуць жывёлу за рогі і, як мяркуецца, пояць яе газіраваным напіткам. Праводзіцца праверка, каб устанавіць дакладныя абставіны здарэння, пасля чаго будуць прыняты меры ў адпаведнасці з адміністрацыйным або крымінальным заканадаўствам», — расказалі ў ГУУС.
Праваахоўнікі таксама нагадалі, што яны бесперапынна праводзяць маніторынг інтэрнета ў мэтах папярэджання злачынстваў і іншых правапарушэнняў. Кожнаму парушэнню будзе дадзена прававая ацэнка і прыняты меры рэагавання.