У Нацыянальнай бібліятэцы і ў Музеі ісламу Мінскай саборнай мячэці.
ленае ў дакументах, кнігах, захоўваецца на стагоддзі», — падкрэсліў Абу-Бекір Шабановіч.
.jpg)
Ён адзначыў, што кніжныя помнікі важныя, у тым ліку, і для вывучэння, увядзення ў навуковы зварот, для выхавання наступных пакаленняў.
У фондах Нацыянальнай бібліятэкі знаходзіцца каля 50 рукапісных кніг і архіўных дакументаў. Некаторыя кніжныя помнікі прывезеныя з ісламскага свету. Напрыклад, Каран 1672 года з калекцыі Паскевічаў і Румянцавых. Сярод Каранаў, якія перапісваліся на беларускіх землях, можна пабачыць экзэмпляр пачатку ХХ стагоддзя ў пераплёце, упрыгожаным у разетках валошкамі. На некаторых кніжных помніках пазначаны месцы іх стварэння — Навагрудак, Докшыцы, Відзы, Слонім.

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін падчас адкрыцця выстаўкі згадаў, што па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі ў краіне створаны духоўныя цэнтры чатырох традыцыйных канфесій, а галоўная кніжная скарбніца краіны магла б лічыцца яшчэ адным. Яна захоўвае багатую рэлігійную спадчыну, з’яўляецца пляцоўкай для дыялогу пра мірнае суіснаванне людзей розных веравызнанняў і нацыянальнасцяў. Пра гэта могуць расказаць і кніжныя помнікі, што маюцца ў яе фондах, сярод якіх — арабскія тэксты, запісаныя кірыліцай, і кітабы, дзе арабскай графікай падаваліся запісы на старабеларускай мове, а для перадачы асобных гукаў быў распрацаваны спецыяльны алфавіт.
Як адзначыў Вадзім Гігін, у эпоху трансфармацый і войнаў такі ўнікальны вопыт запатрабаваны і за межамі рэспублікі, узрастае роля культурнай, кніжнай дыпламатыі: «Гэта дапамагае па-новаму адкрыцца іншым краінам, наладжваць масты». Так, сёлета кніжная культура беларускіх татар ужо была прадстаўлена ў Амане — выстаўка прайшла з вялікім поспехам. Ёсць запыты на правядзенне яе ў Турцыі, Егіпце,Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
У рамках выстаўкі, прысвечанай культурным здабыткам татар-мусульман, у Нацыянальнай бібліятэцы прайшла прэзентацыя першага поўнага перакладу Карана на літаратурную беларускую мову, зробленага ў Мінскай саборнай мячэці. Пытанне аб такім перакладзе, які замацуе высокі статус беларускай мовы ў мусульманскім свеце, уздымалася яшчэ ў 1990-х гадах. Пры рабоце над беларускамоўным Каранам улічваліся і рукапісы беларускіх татар. Дарэчы, адзін з першых кананічных перакладаў сэнсаў Карана на еўрапейскую мову быў зроблены яшчэ ў 1686 годзе імамам Мінскай мячэці Ур’яшам Шлемановічам. Гэты кніжны помнік захоўваецца ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а ў рамках выстаўкі адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання «Мінскага тафсіра».
Алена ДЗЯДЗЮЛЯ
Фота з адкрытых крыніц