У сталіцы плануюць устанавіць 20 тыс. відэакамер на жылых дамах, якія знаходзяцца на абслугоўванні ЖКГ. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
Нараду аб перспектывах эксплуатацыі сістэмы відэаназірання ў жыллёвым фондзе правёў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў. У сталіцы запланавана ўстаноўка 20 тыс. відэакамер на жылых дамах, якія знаходзяцца на абслугоўванні ЖКГ раёнаў сталіцы. А іх налічваецца больш за 6 тыс.
«Цяпер па кожным раёне зацверджаны графікі абследавання жыллёвага фонду і прыдамавых тэрыторый. Яны патрэбныя для вызначэння найбольш аптымальных месцаў ўстаноўкі відэакамер. Неабходна, каб у поле зроку відэакамер траплялі дзіцячыя пляцоўкі, месцы збору адходаў, праезды, а таксама пешаходныя тратуары каля жылых дамоў», — адзначыла генеральны дырэктар ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Марына Тоўсцік.
Цалкам завяршыць падрыхтоўчую работу плануюць у наступным годзе. На сённяшні дзень абследаваны ўжо 26 % аб’ектаў.
Кіраўнік горада даручыў завяршыць абследаванне тэрыторый ва ўстаноўленыя тэрміны для аператыўнай рэалізацыі праекта.