Top.Mail.Ru
244

У Статут Нацыянальнага банка Беларусі ўносяцца змяненні

Уносяцца змяненні ў статут Нацыянальнага банка Беларусі. Гэта прадугледжана ўказам № 345, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 верасня, паведамляе БелТА.



Дакумент прыняты ў мэтах павышэння эфектыўнасці дзейнасці Нацбанка і прадугледжвае карэкціроўку ўказа ад 13 чэрвеня 2001 года № 320 «Аб зацвярджэнні Статута Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь».

Заканадаўча замацавана каардынуючая роля Нацыянальнага банка ў дзейнасці дзяржаўных органаў, банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, а таксама іншых арганізацый у рамках выканання ўскладзеных на яго функцый.

Указам замацаваны паўнамоцтвы Нацыянальнага банка па вызначэнні парадку адкрыцця і спынення дзейнасці філіялаў замежных рэйтынгавых агенцтваў на тэрыторыі Беларусі.

Вызначана, што формай працы праўлення з’яўляецца пасяджэнне, канкрэтызаваны спосабы яго правядзення.

Статут таксама дапаўняецца Палажэннем, у адпаведнасці з якім Нацбанк надзяляецца аналагічнымі з Саветам Міністраў паўнамоцтвамі прымаць нарматыўныя прававыя акты, неабходныя для рэалізацыі задач і функцый, ускладзеных на яго заканадаўчымі актамі, без спецыяльнага замацавання паўнамоцтваў на прыняцце канкрэтнага акта.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю