У Беларускім Дзяржаўны музеі народнай архітэктуры і побыту 21 чэрвеня адбылося летняе свята ў гонар Сонца і найвышэйшага росквіту прыроды.
Пах траў, меладычныя народныя песні, вясёлыя карагоды, фотасесіі дзяўчат у сплеценых вяночках, скачкі праз зыркія вуглі вогнішча-гэта Купалле па-страчыцку. Традыцыйна прыгожае, маштабнае і крэатыўнае этна-відовішча арганізавалі вялікай колькасці гасцей таленавітыя супрацоўнікі музея і запрошаныя фальклорныя калектывы.
На Івана Купалу-свята старажытнае і паганскае- жыхары вёсак адпраўляліся збіраць травы, ягады, карані. Лічылася, што прыгатаваныя з іх лекі, чайныя зборы, гаючыя напоі набывалі магічна-аздараўленчыя ўласцівасці. Менавіта ў купальскую ноч усе хацелі знайсці папараць-кветку і авалодаць усімі ведамі зямлі. А ведзьмы і нячыстая сіла карысталіся выпадкам ператварыцца ў змей на адну ноч, каб нашкодзіць людзям.
Важны рытуал свята- агонь! Асноўная функцыя купальскага вогнішча- гэта ачышчэнне і прыцягненне ўдачы. Вакол яго вадзілі карагоды, скакалі, спявалі фальклерныя песні і ўсяляк забаўляліся. Важная традыцыя ночы — скачкі праз агонь. Лічылася, хто вышэй скокне, той будзе найболей удачлівым. Дзяўчаты стараліся, каб ачысціць сябе і засцерагчы ад немачы, псуты, замоў, і каб русалкі не нападалі і не прыходзілі на працягу года. Тых, якія не скакалі — называлі ведзьмамі, аблівалі вадой і лупцавалі крыху крапівай. Таксама, дарэчы, для здароўя карысна.
І без вады ў паганскае свята таксама было — і не туды, і не сюды — з ёй звязаны многія традыцыі і звычаі. У ноч напярэдадні Івана Купалы дзяўчаты кідалі вянкі ў ваду і варажылі на суджанага — абрад у некаторых славян называўся «маўклівай вадой». Прасунутыя дзяўчыны апускалі на ваду вянкі з запаленымі лучынкамі. (Цяпер- са свечкамі). Чый вянок праплыве даўжэй, тая і будзе самай шчаслівай і хутка выйдзе замуж. У ноч свята не купаліся, з задавальненнем рабілі гэта, набегаўшыся па лесе ў пошуках чароўнай папараць-кветкі, у канцы дня ў мясцовых рэках (як Пціч у Строчыцах) і азёрах. Купальская вада пазбаўляла ад хвароб і ўсяляк вылечвала. Народнае свята аб’ядноўвала людзей і ўсяляла надзею на лепшае жыццё.
Вось пра гэтыя векавыя купальскія традыцыі шматлікім сучаснікам, у асноўным мінскай моладзі, прадэманстравалі цікава і натхнёна ў строчыцкім музеі скансене.
Аляксандр Грыгор’еў
Фота аўтара