Top.Mail.Ru
568

У суботу дажджы амаль усюды

Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 3 мая надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць сістэма франтальных раздзелаў, якія ссоўваюцца з поўдня Балтыйскага мора.


Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўднёва-ўсходняй палове рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер Заходняй чвэрці парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 2 °С па ўсходзе да плюс 11 °С па паўднёвым захадзе краіны. Дзённый максімум тэмператур будзе вагацца ад плюс 12 °С па поўначы да плюс 20 °С па поўдні нашага рэгіёну.

Сяргей КУРКАЧ

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю