Top.Mail.Ru
1039

У суботу на ўсходзе краіны — да 28 цяпла

Як адзначылі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 24 мая надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць маларухомыя атмасферныя франты.



Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у многіх раёнах чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер ноччу паўночны, днём пераменных напрамкаў парывісты, днём у многіх раёнах краіны моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад плюс 7 °С па захадзе да плюс 15 °С па ўсходзе краіны. А днём тэмпература паветра будзе рэзка кантраснай-ад плюс 10 °С па паўночным захадзе да плюс 28 °С па ўсходзе рэспублікі. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю