У Светлагорскім раёне маленькая дзяўчынка з’ела бабуліну таблетку, выратаваць дзіця не ўдалося. Пра гэта на прэс-канферэнцыі па прафілактыцы траўматызму дзяцей і гібелі непаўналетніх ад знешніх прычын расказала начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі пракуратуры Гомельскай вобласці Вольга Шаўчэнка, перадае БелТА.
Трагічны выпадак адбыўся ў Светлагорскім раёне ў пачатку чэрвеня. «Бабуля дастала таблеткі, пайшла па ваду. У гэты час дзяўчынка, якой не было года, дастала з блістара таблеткі, з’ела літаральна адну. На жаль, дзіця не змаглі выратаваць», — расказала дэталі Вольга Шаўчэнка.
Начальнік аддзела таксама звярнула ўвагу: фіксуюцца выпадкі апарвання дзяцей кіпенем. «Бацькі пакідаюць кубкі з гарачымі напоямі, супы ў зоне доступу дзяцей, і гэта прыводзіць да сумных наступстваў», — адзначыла начальнік аддзела.