У гарадскіх чатах, спасылаючыся на нейкую «бабулю, якая працуе ў бальніцы», сталі пісаць нібыта аб згвалтаванні дзвюх дзяўчынак маньякам, яшчэ і з жорсткасцю, паведаміла раённая газета «Святлагорскія навіны».
У Светлагорскай ЦРБ паведамілі, што гэтая інфармацыя — злачынная хлусня. У перыяд да Дня горада і непасрэдна ў святочныя дні ў прыёмнае аддзяленні бальніцы пацярпелыя з траўмамі, якія сведчаць аб згвалтаванні, у тым ліку непаўналетніх, не паступала. У Светлагорскім РАУС таксама запэўнілі, што выпадкаў звароту да іх з заявамі аб згвалтаванні непаўналетніх не зафіксавана, міліцыя працуе ў штатным рэжыме.
Пра тое, што гэта фэйк, сведчаць на першы погляд нязначныя, але ўсё ж выразныя факты. Так, чалавек, які распаўсюдзіў інфармацыю, імітаваў падлеткавую арфаграфію і пунктуацыю і дапускаў памылкі ў тэксце. А міліцыю ў паведамленні назвалі паліцыяй. Гараджане павінны разумець, што інфармацыя, якая распаўсюджваецца, з’яўляецца 100-працэнтным фэйкам, мэтай якога з’яўляецца дэстабілізацыя грамадства.
Не паддавайцеся чуткам і давярайце толькі праверанай інфармацыі з дакладных крыніц.