У сувязі з заканчэннем навучальнага года і пачаткам летніх канікулаў з 25 мая па 5 чэрвеня ў Беларусі пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства МУС «Увага — дзеці!». Вадзіцелі ў светлы час сутак павінны ўключаць блізкае святло фар або дзённыя хадавыя агні, паведамляе агенцтва «Минск-Новости» са спасылкай на прэс-службу ведамства.
Мэта прафілактычнай акцыі — прыцягнуць усіх зацікаўленых да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей, павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў.
Акрамя таго, у названы перыяд запланаваны шэраг прафілактычных мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў. Асаблівая ўвага будзе засяроджана на правядзенні тлумачальнай работы з дарослымі.
Згодна з прыведзенымі статыстычнымі данымі, у сярэднім 60 працэнтаў непаўналетніх атрымліваюць траўмы ў дарожна-транспартных здарэннях з мая па верасень, большая іх частка — летам, калі дзеці застаюцца без нагляду дарослых.