Top.Mail.Ru

У сярэдзіне тыдня па паўднёвым усходзе краіны чакаецца да 31 °C цяпла

Кароткае рэха лета


Восень без лішніх сантыментаў адразу паказала, хто ў доме гаспадыня, заявіўшыся да нас з зацяжнымі дажджамі і пахаладаннем. Але, здаецца, «лютаваць» ёй хутка надакучыла, ды і не такі ўжо дрэнны ў яе характар, бывае яна і ў лірычным настроі. Можа і на цяпло расшчодрыцца.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, ужо днём у аўторак 
тэмпература пачне падымацца.

У сераду захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, днём на паўднёвым захадзе краіны чакаецца паступленне цёплых паветраных мас з Заходняй Еўропы. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны, днём месцамі парывісты. 

Тэмпература паветра мінімальная ноччу — ад 5 да 12 °C цяпла, месцамі — ад 13 да 15 °C вышэй за нуль, а максімальная днём павысіцца і будзе дасягаць ад плюс 22 °C па паўночным усходзе да 31 °C цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

У чацвер ноччу надвор’е ў асноўным прадоўжыць вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. У гэтыя суткі раніцай і днём адаб’ецца ўплыў франтальных раздзелаў, якія ссоўваюцца з тэрыторыі Польшчы. Ноччу пераменная воблачнасць, днём воблачна з праясненнямі. Уначы ў асобных раёнах па поўначы, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі чакаюцца навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвы, удзень з пераходам на заходні ўмераны, парывісты, месцамі моцны парывісты. У гэты час сутак да нас зазірнуць практычна трапічныя ночы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе ад 10 да 17 °C цяпла, а максімальная днём — ад плюс 19 °C па захадзе да 29 °C вышэй за нуль па паўднёвым усходзе краіны.

Сяргей КУРКАЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю