Каляндарная зіма пачалася з досыць цёплага надвор’я, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, якая сфарміравана ў цёплай вільготнай паветранай масе. Хмарна. Месцамі па краіне пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дождж.
У начныя і ранішнія гадзіны на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі будзе згушчацца туман. Ноччу ў асобных раёнах краіны слабы галалёд. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 2 да плюс 4 °С, днём — ад нуля да плюс 5 °С.
У сераду ноччу месцамі па краіне пройдуць невялікія ападкі, днём на большай частцы тэрыторыі — ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі прагназуюцца туман, ноччу і раніцай — слабы галалёд. Вецер паў-днёва-ўсходні — ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 °C па поўначы да плюс 4 °C па паўднёвым усходзе Беларусі, днём — ад нуля да плюс 7 °C.
У чацвер на большай частцы тэрыторыі нашай краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі будзе ўтварацца туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 °С, днём будзе 1 — 8 °С цяпла.
Сяргей КУРКАЧ