30 ліпеня каля 05:10 на 505-м км аўтадарогі М-1 Брэст — Мінск — граніца Расійскай Федэрацыі каля вёскі Старая Будоўка 42-гадовы вадзіцель аўтамабіля Chery Tiggo учыніў наезд на прыпаркаваны на абочыне Citroen, за рулём якога знаходзілася 50-гадовая жанчына. Аб гэтым піша ДАІ Віцебшчыны.
«У выніку аварыі 25-гадовы пасажыр Citroen памёр на месцы здарэння. Вадзіцель Citroen і пасажыры — 18, 21, 22 гадоў, —якія ехалі ў гэтым аўтамабілі, атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі шпіталізаваны», — паведамілі ў ДАІ.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.
Фота ДАІ Віцебскай вобласці