Top.Mail.Ru

У Тайландзе выявілі «рыб-зомбі» ў рацэ Мяконг

Рыбакі Тайланда выявілі ў рацэ Мяконг незвычайных самоў з пухірамі, нарастамі і абясколеранымі плаўнікамі.



Рыбакі на паўночным усходзе Тайланда паведамілі, што выяўляюць падобныя адхіленні яшчэ з часоў пандэміі COVID-19. На з’яўленне такіх дэфектаў у рыб магло паўплываць забруджвання ракі мыш’яком і іншымі цяжкімі металамі. Па словах экаактывістаў, менавіта з-за незвычайнага вонкавага выгляду самоў жыхары Тайланда сталі называць іх «рыбамі-зомбі».

Для далейшага вывучэння сітуацыі экаактывісты разам з групай мясцовых жыхароў сабралі каля 60 узораў рыб. Іх накіравалі на аналіз ва ўніверсітэт Нарэсуан.

Актывісты асцерагаюцца, што стан водных насельнікаў можа пагаршацца. Яны заклікалі ўлады краіны звярнуць увагу на тое, што адбываецца і неабходнасць вывучэння прычын з’яўлення незвычайных паражэнняў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю