У сталіцы Японіі Токіа здзейснена аграбленне магазіна на суму каля 200 млн японскіх іен (больш як $1,2 млн) за 10 секунд. Пра гэта паведамляе БелТА.
Як заявілі ў паліцыі, мужчына ўкраў чатыры дарагія гадзіннікі замежнай вытворчасці з магазіна ў раёне Накана. Грабежнік увайшоў у гандлёвы пункт, разбіў вітрыну, меркавана, малатком і ўцёк з выкрадзеным таварам. Паводле наяўных даных, у памяшканні ён знаходзіўся ўсяго каля 10 секунд.
Цяпер праваахоўныя органы шукаюць падазраванага, а таксама яшчэ аднаго мужчыну (патэнцыйнага супольніка), з якім грабежнік уцёк з месца злачынства. У момант здарэння ў магазіне знаходзіліся пяць супрацоўнікаў, ніхто не пацярпеў.