Top.Mail.Ru
164

«У тонусе павінны быць усе». Герасімаў пра праверкі вайсковых часцей

Праверкі вайсковых часцей дазваляюць знаходзіць нюансы, якія варта выправіць. Пра гэта заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў, перадае БелТА.



«У тонусе павінны быць усе, не толькі Узброеныя Сілы, таму па даручэнні Кіраўніка дзяржавы Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі разам з Камітэтам дзяржкантролю планамерна правярае вайсковыя часці. У нас ёсць практыка, калі мы пераправяраем часці. У дадзеным выпадку не ўсе недахопы былі ліквідаваны», — сказаў Васіль Герасімаў. 


Кіраўнік Камітэта дзяржкантролю адзначыў, што падобныя мерапрыемствы дазваляюць выявіць і ліквідаваць існуючыя нюансы: «Мы ж імкнёмся, каб усё было так, як павінна быць. Ёсць станоўчыя рэчы, ёсць нюансы, якія трэба выпраўляць. Гэта нармальны працэс, над гэтым трэба працаваць».

Як паведамлялася раней, 16 студзеня па даручэнні Прэзідэнта Беларусі пачата маштабная праверка Узброеных Сіл, якая носіць комплексны характар і складаецца з некалькіх этапаў. 

Праверка праводзіцца ў тым ліку з улікам расійскага вопыту спецыяльнай ваеннай аперацыі і яго ўкаранення ў войскі. Сярод іншага будуць правярацца арганізацыя аховы вайсковых часцей і гатоўнасць да процідзеяння сучасным сродкам паражэння, у прыватнасці беспілотным лятальным апаратам.

Першай правяраецца вайсковая часць тэхнічнага забеспячэння. Гэта адна з найбуйнейшых вайсковых часцей Узброеных Сіл, дзе стаяць на захоўванні розныя ўзоры бранятанкавага ўзбраення і ваеннай тэхнікі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю