Top.Mail.Ru

У трох раёнах Беларусі ўведзеныя забароны на наведванне лясоў

У Беларусі ў трох раёнах уведзеныя забароны на наведванне лясных масіваў. Пра гэта сведчаць звесткі інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.



Забароны актуальныя для трох раёнаў Гомельскай вобласці — Брагінскага, Жыткавіцкага і Хойніцкага. Таксама ў адным раёне краіны, а менавіта ў Мінскай вобласці, уведзена абмежаванне на наведванне лясоў — Салігорскім. Лясныя масівы ўсіх іншых раёнаў Беларусі свабоднэыя для наведвання.

Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў Мінлясгаса пастаянна актуалізуецца, аператыўна абнаўляюцца даныя аб сітуацыі ў лясных масівах па раёнах краіны і ўвядзенні мер абмежавальнага характару. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю