Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што фактычна «ўздыбіў усе войскі» і такая маштабная праверка праводзіцца ўпершыню. «Усе пачалі абмяркоўваць, што гэта мы ледзь не супраць Украіны ці Польшчы робім, ці Літвы. Ды не, мы гэта робім для сябе. Я хачу пераканацца, які стан нашай арміі», — сказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў хуткай будучыні на асобным мерапрыемстве трэба будзе падвесці вынікі праверкі. «Ёсць і шмат недахопаў. Хоць пра гэта не прынята казаць. Ёсць недахопы, але ў цэлым армія боегатова. А ў прыватнасцях мы разбярэмся потым», — заявіў Прэзідэнт.