Top.Mail.Ru

У цэнтры кітайскага горада Гуанчжоу знайшлі яйкі дыназаўра

У раёне Хайчжу горада Гуанчжоу (правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай) выпадковая знаходка аднаго з мясцовых жыхароў раскрыла таямніцу, схаваную мільёны гадоў, — тут былі выяўлены некалькі цэлых скамянелых яек дыназаўраў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле папярэдняй ацэнкі экспертаў, знаходка адрозніваецца добрай захаванасцю і выразнымі абрысамі, што надае ёй важнае навуковае і асветніцкае значэнне. Па меркаванні навукоўцаў, у познемелавую эпоху (каля 70 млн — 66 млн гадоў таму) тэрыторыя Гуанчжоу і раёна дэльты ракі Чжуцзян уяўляла сабой цёплае і вільготнае асяроддзе, якое было спрыяльным для пасялення дыназаўраў і мела неабходныя геалагічныя ўмовы для фарміравання закамянеласцяў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю