Top.Mail.Ru
264

У Цэнтры падрыхтоўкі кадраў МУС стартаваў V адкрыты турнір па тактычнай стральбе сярод груп аператыўна-баявога прызначэння АМАПа

За званне наймацнейшых сёлета змагалася 21 каманда са спецпадраздзяленняў Азербайджана, Беларусі, В’етнама, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.



Адкрываючы мерапрыемства, міністр унутраных спраў Іван КУБРАКОЎ акцэнтаваў ўвагу, што ключавымі задачамі спаборніцтваў з’яўляюцца не толькі дэманстрацыя прафесійнага майстэрства, але і абмен вопытам, умацаванне міжнародных кантактаў, а таксама, што немалаважна ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі, наведванне знакавых месцаў Беларусі.

«Тут прысутнічаюць лепшыя з лепшых, тыя, каго ўвесь час задзейнічаюць пры выкананні спецыяльных задач, — канкрэтызаваў кіраўнік ведамства. — Ад вашай трапнасці і прынятых тактычных рашэнняў вельмі часта залежаць жыцці людзей. Сённяшні турнір — гэта яшчэ адзін крок да ўмацавання бяспекі нашых краін. Дзякую ўдзельнікам за цікавасць да спаборніцтваў, а ветэранам падраздзяленняў — за падтрымку». 

Міністр унутраных спраў уручыў прадстаўніку АМАП ГУУС Мінгарвыканкама ключы ад новага службовага аўтамабіля — у XII адкрытым чэмпіянаце па тактычнай стральбе (г. Гудэрмес, Расійская Федэрацыя), прысвечаным памяці першага прэзідэнта Чачні Ахмат-Хаджы Кадырава, атрад заняў першае месца. 

Вераніка КАНЮТА
Фота прэс-службы МУС


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю