Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой з рабочай паездкай знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці, паведаміла БелТА.
У Гродзенскім аблвыканкаме Дзмітрый Крутой правёў нараду з удзелам старшыні аблвыканкама Юрыя Караева, памочніка Прэзідэнта — інспектара па Гродзенскай вобласці Канстанціна Бурака.
«Сёння разглядаюцца актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна. Перш за ўсё работа прамысловасці і сельскай гаспадаркі, якія з’яўляюцца дзвюма ключавымі галінамі, якія займаюць больш за 40 % у эканоміцы Гродзенскай вобласці. Таксама ў сферы ўвагі — пералік наяўных вузкаспецыялізаваных пытанняў», — сказаў Дзмітрый Крутой.
Кіраўнік Адміністрацыі падкрэсліў, што не павінна быць падзелу на «свае» і «чужыя» прадпрыемствы, у сферы ўвагі кіраўніцтва рэгіёна павінна знаходзіцца праблематыка ўсіх прадпрыемстваў, у тым ліку і прыватнай формы ўласнасці.
У сваіх дакладах намеснікі старшыні аблвыканкама сканцэнтравалі ўвагу на існуючых праблемах па кірунках, якія яны курыруюць, і прыманых мерах для іх вырашэння.
Адзначана, што ў цэлым Гродзенская вобласць паказвае эканамічны рост. Разам з тым галоўным патрабаваннем часу з’яўляецца павышэнне эфектыўнасці задзейнічаных рэсурсаў, максімальнае выкарыстанне наяўнага ва ўсіх сферах патэнцыялу для забеспячэння ўстойлівага росту і тэхналагічнага суверэнітэту