Прынамсі 15 чалавек пацярпелі ў выніку з’езду ў кювет мікрааўтобуса ў раёне Кумлуджа правінцыі Анталья на поўдні Турцыі, перадае БелТА.
Паводле яго звестак, кіроўца аўтобуса, які перавозіў групу альпіністаў, па не ўстаноўленых пакуль прычынах страціў кіраванне, у выніку чаго транспартны сродак з’ехаў з аўтатрасы і перакуліўся на бок. Да месца аварыі былі накіраваныя машыны жандармерыі, медыкаў і пажарных. Пацярпелыя дастаўленыя ў бальніцы гарадоў Кумлуджа і Фініку.
Жандармерыя праводзіць расследаванне абставінаў ДТЗ.