Top.Mail.Ru
71

У Турцыі ў рамках справы аб наркотыках выдалі ордэр на арышт актрысы серыяла «Пастукайся ў мае дзверы» Хандэ Эрчэл

Генеральная пракуратура сталіцы Турцыі Стамбула ў рамках расследавання крымінальнай справы аб наркотыках выдала ордэр на арышт турэцкай актрысы Хандэ Эрчэл, якая сыграла галоўную ролю ў серыяле «Пастукайся ў мае дзверы». Аб гэтым паведамляе SB.by.


Газета Sabah паведаміла, што цяпер актрыса знаходзіцца за мяжой. Акрамя Эрчэл, ордэры на арышт выдадзены на імёны яшчэ 15 чалавек, 14 з іх ужо затрыманыя.

Дарэчы, у Турцыі апошнія некалькі месяцаў праводзяцца буйныя антынаркатычныя аперацыі. Раней стала вядома аб затрыманні ў Стамбуле некалькіх дзясяткаў чалавек, сярод якіх ёсць вядомыя акцёры, тэлежурналісты, блогеры. 9 лютага стамбульскі суд наклаў арышт на пяцізоркавы гатэль Bebek, дзе, паводле звестак паліцыі, праводзіліся вечарынкі, на якіх прадстаўнікі мясцовай эліты ўжывалі наркотыкі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю