Top.Mail.Ru
245

У Турцыі салёнае возера Туз афарбавалася ў ружовы колер

Салёнае возера Туз (Tuz Gölü) з’яўляецца другім па велічыні возерам Турцыі і адным з самых салёных ў свеце. Яно ўнесена ў папярэдні спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з-за яго ўнікальнай прыроднай структуры, паведамляе БелТА.



Возера прыцягвае вялікую колькасць турыстаў тым, што ўвесь час мяняе свой колер з-за надвор’я і колькасці вады.

У возеры растуць водарасці, якія абараняючы сябе ад шкоднага ўздзеяння сонечнага святла, вырабляюць чырвоны бэта-каратын ў летнія перыяды, калі тэмпература і салёнасць павышаюцца. Таксама ў гэты перыяд пачынаецца інтэнсіўнае развіццё галабактэрый, дзякуючы чаму вада афарбоўваецца ў ружовы ці чырвоны колер.

Возера Туз з’яўляецца месцам рассялення ружовых фламінга, што робіць яго важным прыродным аб’ектам.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю