Top.Mail.Ru

У тым ліку дзве двойні і трайняты. Колькі дзяцей у Гомельскай вобласці народжаныя дзякуючы ЭКА сёлета

За тры першыя месяцы гэтага года ў Гомельскай вобласці дзякуючы экстракарпаральнаму апладненню, праведзенаму на бюджэтнай аснове, нарадзіліся 19 малышоў. Такія даныя агучыла ў бяседзе з журналістамі галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі медыцынскай дапамогі (акушэрства і гінекалогія) галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Ірына Бурлакова, паведамляе БелТА.



Як расказала Ірына Бурлакова, працэдура бясплатных цыклаў ЭКА праводзіцца шлюбным парам на базе Гомельскага абласнога дыягнастычнага медыка-генетычнага цэнтра з кансультацыяй «Шлюб і сям’я».

Па словах галоўнага спецыяліста, у 2024 годзе прынята 255 станоўчых рашэнняў для правядзення адной бясплатнай спробы ЭКА. «У выніку прымянення экстракарпаральнага апладнення на бюджэтнай аснове клінічная цяжарнасць надыходзіць у 30% выпадкаў. Ускладненняў пры ўжыванні ЭКА не выяўлена», — канстатавала Ірына Бурлакова.

«Родаў у жанчын на фоне ЭКА ў 2017 годзе было 57, а ў 2024 годзе ўжо 116. Гэта значыць, мы бачым рост у 2 разы», — дадала яна.

Галоўны спецыяліст расказала, што за тры месяцы 2025 года ў рэгіёне прынята 62 станоўчыя рашэнні касаемо ЭКА. Правялі 32 скончаных цыклу ЭКА. Ускладненняў за час правядзення экстракарпаральнага апладнення ў 2025 годзе не ўстаноўлена, зрабіла акцэнт Ірына Бурлакова.

«Прынята 15 родаў у жанчын, цяжарнасць у якіх наступіла (у выніку прымянення экстракарпаральнага апладнення на бюджэтнай аснове). З іх трое родаў многоплодных: дзве двойні і адна трайня. І ў нас нарадзілася за гэты перыяд 19 дзяцей, 16 было ў (такім жа перыядзе) летась», — адзначыла яна.

Галоўны спецыяліст дадала: бясплодныя пары досыць актыўна звяртаюцца за данай рэпрадуктыўнай тэхналогіяй.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю