Top.Mail.Ru

У Ваўкавыскім раёне перакуліўся легкавік, кіроўца загінуў

У Ваўкавыскім раёне перакулілася легкавушка. Кіроўца памёр. Пра гэта БелТА паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.



20 мая каля 20.15 на 13-м кіламетры аўтадарогі Н-6303 Ваўкавыск — Плябанаўцы — Дубаўцы 35-гадовы кіроўца аўтамабіля BMW рухаўся ў напрамку гарадскога пасёлка Рось. Паводле папярэдняй інфармацыі, пры здзяйсненні абгону ён не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у левы па ходзе руху кювет, аўтамабіль перакуліўся.

Кіроўца ад атрыманых траўмаў памёр на месцы аварыі. 41-гадовы пасажыр з траўмамі дастаўлены ў бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю