Top.Mail.Ru

У Валожынскім раёне ўзводзіцца буйны птушкагадоўчы комплекс. Пляцоўку наведаў Прэм’ер-міністр

Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын наведаў філіял «Мінскі» ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» ў Валожынскім раёне, паведамляе БелТА.


Узвядзенне буйнога птушкагадоўчага комплексу філіяла «Мінскі» ў Валожынскім раёне — ключавы інвестыцыйны праект для рэгіёна. Будаўніцтва вядзецца ў рамках праграмы «Адзін раён — адзін праект». Прадугледжваецца ўзвядзенне шасці птушнікаў магутнасцю 600 тыс. курэй-нясушак клеткавага ўтрымання, запуск сучаснага цэха сартавання і ўпакоўкі яек. Праект таксама ўключае будаўніцтва новых пад’язных шляхоў, ачышчальных збудаванняў і сістэмы водазабеспячэння.

Запуск вытворчасці дазволіць раёну дадаткова пастаўляць на рынак каля 145 млн штук яек штогод. Тэрмін рэалізацыі праекта — 2025-2027 гады. Дата выхаду на поўную магутнасць — снежань 2027 года. 

Як чакаецца, вытворчая магутнасць філіяла «Мінскі» да 2030 года дасягне 656 млн штук яек у год. Цяпер тры з шасці птушнікаў укамплектаваны маладняком курэй-нясушак. Астатнія тры будуць укамплектаваны ў 2027 годзе. Гатоўнасць цэха сартавання яек — 100%. 

Вытворчасць поўнасцю аўтаматызавана. Птушку абслугоўваюць усяго 12 чалавек. У цэху на сартаванні яек задзейнічаны 30 чалавек.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю