Top.Mail.Ru

«У вашых руках аўтарытэт Беларусі». Лукашэнка павіншаваў дыпламатаў з прафесійным святам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў дыпламатычнай службы з прафесійным святам — Днём дыпламатычнага работніка. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



«Вы выбралі справай свайго жыцця служэнне роднай Беларусі шляхам абароны і прасоўвання яе нацыянальных інтарэсаў на міжнароднай арэне. Айчынная дыпламатыя за сваю больш чым 100-гадовую гісторыю ўзяла самае лепшае ад некалькіх пакаленняў папярэднікаў і ўпэўнена будуе сваю работу на прынцыпах павагі і раўнапраўнага дыялогу з усімі дзяржавамі, умацавання сяброўства і ўзаемавыгаднага партнёрства паміж народамі», — адзначаецца ў віншаванні.

«Сёння, у найскладанейшых геапалітычных умовах, у вашых руках аўтарытэт Беларусі як паўнапраўнага ўдзельніка лёсавызначальных сусветных працэсаў, што ўскладае на супрацоўнікаў сістэмы Міністэрства замежных спраў асаблівую адказнасць. Перакананы, вы з гонарам і шчырай самааддачай працягнеце рабіць усё, што ад вас залежыць, для ўмацавання суверэнітэту нашай дзяржавы, павышэння рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі на гэтым пераломным этапе гісторыі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам дыпламатычнай службы моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і надзейнага сямейнага тылу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю