Top.Mail.Ru
178

У Ватыкане зноў чорны дым — пачаўся другі дзень канклава

У другі дзень канклава з дымахода Сікстынскай капэлы зноў падняўся чорны дым — значыць, каталіцкі свет працягвае чакаць новага папу. Кардыналам не ўдалося дамовіцца ў другім туры галасавання, паведамляе Smartpress. 


Па традыцыі, чорны дым — знак таго, што кандыдат не атрымаў неабходнай колькасці галасоў. Белы дым з’явіцца толькі тады, калі выбары будуць прызнаныя паспяховымі. Для гэтага аднаму з прэтэндэнтаў трэба заручыцца падтрымкай як мінімум дзвюх трацін удзельнікаў — 89 з 133 галасоў.

Працэдура выбараў кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы застаецца адной з самых закрытых і сімвалічных. Кардыналы з усяго свету збіраюцца ў Сікстынскай капэле, дзе могуць галасаваць да чатырох разоў на дзень — двойчы раніцай і двойчы ўвечары — пакуль не знойдуць адзінага кандыдата.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю