Top.Mail.Ru
192

У ВДМУ эксперты з шасці краін абмяркуюць інавацыйныя метады ў лячэнні хвароб сэрца

У Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (ВДМУ) 30 і 31 кастрычніка пройдзе XI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Артэрыяльная гіпертэнзія і прафілактыка сардэчна-сасудзістых захворванняў». Пра гэта паведамілі ў ВНУ, перадае БелТА.



У Віцебску збяруцца прадстаўнікі Міжнароднага таварыства прафілактыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў, навуковых даследчых цэнтраў, вядучых медыцынскіх устаноў адукацыі з Беларусі, Расіі, Кыргызстана, Польшчы, ЗША і Кітая. Яны абмяркуюць інавацыйныя тэхналогіі дыягностыкі артэрыяльнай гіпертэнзіі, камарбідныя паталогіі, сучасныя аспекты у прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў, інтэрвенцыйны метады лячэння. Удзельнікі канферэнцыі прымуць удзел у майстар-класах, якія правядуць у Віцебскім абласным клінічным кардыялагічным цэнтры. Акрамя гэтага, у рамках мерапрыемства адбудзецца конкурс маладых спецыялістаў. 

На другі дзень будзе арганізавана практыка-арыентаванае навучанне студэнтаў і ўрачоў на базе сімуляцыйна-атэстацыйнага цэнтра ВДМУ. Тут пройдзе круглы стол па пытаннях артэрыяльнай гіпертэнзіі, трэніроўка навыкаў па аказанні неадкладнай медыцынскай дапамогі пры гіпертанічным крызе і інш.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю