Колькасць загінулых у выніку землетрасення ў Венесуэле дасягнула 235, яшчэ больш за 4,3 тыс. чалавек атрымалі раненні, паведамляе БелТА.
«На жаль, мы прынялі каля 235 пацыентаў, якія паступілі без прыкмет жыцця або памерлі ў момант прыбыцця ў нашы медыцынскія ўстановы», — сказаў у эфіры міністр аховы здароўя рэспублікі Карлас Альварада.
Ён адзначыў, што аказана дапамога больш як 4,3 тыс. параненым. Некаторыя з іх з лёгкімі траўмамі, але ёсць таксама пацыенты ў стане сярэдняй ступені цяжкасці і цяжкапараненыя. Многім спатрэбілася хірургічнае ўмяшанне, а найбольш складаная сітуацыя — у штаце Ла-Гуайра.