Top.Mail.Ru
219

У Венецыі хочуць у дзясяткі разоў падняць турыстычны збор

Аднадзённыя вандроўцы марнуюць мала грошай, але ствараюць сур'ёзную нагрузку на горад.


Венецыя стогне ад турыстаў. Невялікі італьянскі горад хоча абмежаваць наплыў людзей, асабліва тых, хто прыязджае туды толькі на дзень. Таму там задумалі павялічыць турыстычны збор, перадае Tochka.by.

З такой ідэяй выступіў уладальнік ювелірнай крамы і старшыня Асацыяцыі «П’яцца Сан-Марка» Сетрак Такацьян. Ён прапанаваў спаганяць з турыстаў па €100 за наведванне горада.

Такацьян крытыкуе аднадзённых турыстаў, якія прыязджаюць у Венецыю на аўтобусах або з бліжэйшых кемпінгаў. Паводле яго слоў, такія вандроўцы часцяком дрэнна падрыхтаваныя, марнуюць мала грошай і ствараюць нагрузку на горад.

У мае 2024-га ў горадзе ўвялі штодзённую плату €5 за ўваход для тых, хто прыбывае сюды на дзень і без начоўкі. Раней, у 2021 годзе, улады еўрапейскай турыстычнай Мекі забаранілі круізным судам швартавацца ў квартале.

Гэтыя меры не спынілі натоўпы турыстаў. Таму былі ўведзеныя новыя абмежаванні. Зараз экскурсійныя групы не павінны перавышаць 25 чалавек, а гідам забаронена карыстацца гучнагаварыцелямі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю