Беларускія пагранічнікі днём 14 лістапада ў Верхнядзвінскім раёне на граніцы з Латвіяй знайшлі цела іншаземкі. Пра гэта БелТА паведамілі ў Следчым камітэце.
На месца здарэння была выклікана следча-аператыўная група.
Дакументы, сродкі сувязі і асабістыя рэчы загінулай падчас агляду не выяўлены. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза, правядзенне якой даручана УДКСЭ па Віцебскай вобласці.
Верхнядзвінскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.