Top.Mail.Ru
118

У Вілейскім раёне праваахоўнікі затрымалі серыйнага могільнікаўскага злодзея

Следчыя распачалі крымінальную справу за крадзеж. Устанаўліваецца дачыненне затрыманага да аналагічных злачынстваў.


У Вілейцы праваахоўнікі затрымалі серыйнага могільнікаўскага злодзея. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе МУС.

Сышчыкі Мінскай і Гродзенскай абласцей паблізу ад гарадскіх могілак у Вілейцы затрымалі 40-гадовага жыхара Ашмянскага раёна.

Устаноўлена, што фігурант учыняў крадзяжы металічных вырабаў з пахаванняў. Падчас агляду яго аўтамабіля былі знойдзены і канфіскаваны слупкі, ланцугі, крыжы і часткі агароджаў з магіл. Мужчына растлумачыў, што ўсё гэта ён выкраў з трох могілак Вілейскага раёна.

Следчыя распачалі крымінальную справу за крадзеж. Устанаўліваецца дачыненне затрыманага да аналагічных злачынстваў.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю