Шкода на 900 базавых
Супрацоўнікі Мядзельскай міжраённай інспекцыі ў працэсе сумеснага палявога мерапрыемства з работнікамі 2-га аддзела ўпраўлення аператыўнага рэагавання Дзяржаўнай інспекцыі ва ўгоддзях Вілейскай паляўнічай гаспадаркі выявілі астанкі дарослага самца лася са слядамі раздзелкі і агнястрэльнага ранення.
Пры правядзенні аператыўных мерапрыемстваў быў устаноўлены грамадзянін, які мае дачыненне да здзяйснення дадзенага злачынства. Ён у забароненыя тэрміны і без дазваленчых дакументаў ажыццявіў здабычу. Парушальнік адразу прызнаў сваю віну.
Шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю ў выніку незаконнай здабычы, склала 900 базавых велічынь.
На месца здарэння неадкладна была выкліканая следча-аператыўная група Вілейскага РАУС. Канфіскаваныя фрагменты шкуры адной асобіны лася для правядзення экспертызы. У далейшым па месцы жыхарства грамадзяніна праведзены вобыск, падчас якога канфіскаваныя 14 палімерных пакетаў з прадукцыяй з мяса дзічыны агульнай вагой 18,6 кг, дзве зарэгістраваныя гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы, 25 паляўнічых патронаў, адна бляшанка з порахам вагой каля 100 г, 24 капсулі і 10 спіртазмяшчальнай вадкасці (як мяркуецца, самагонкі).
У дачыненні да грамадзяніна Вілейскім РАСК распачатая крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 282 КК Беларусі.
Дзяржінспекцыя заклікае грамадзян не заставацца ўбаку і паведамляць пра факты браканьерства або незаконнага захоўвання прылад палявання.