Сёння ацяпленне пачалі ўключаць у аб’ектах першай чаргі: установах адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння, а таксама музеях, архівах, бібліятэках і гасцініцах.
Пры павышэнні сярэднясутачнай тэмпературы вышэй плюс 10 градусаў пастаўшчыкі цеплавой энергіі абавязаны перавесці цеплакрыніцы ў рэжым прапальвання аж да поўнага іх адключэння.
У Беларусі змяніліся правілы ўключэння ацяплення: цяпло могуць падаваць ужо пасля трох дзён халадоў замест пяці. Ацяпляльны сезон стартуе ў сацыяльных аб’ектах, калі сярэднясутачная тэмпература апускаецца да плюс 10 градусаў і ніжэй. У жылым фондзе ацяпленне ўключаюць пры вонкавай тэмпературы плюс 8 градусаў і ніжэй. У апошнюю чаргу цяпло пададуць у адміністрацыйныя і прамысловыя будынкі.