Top.Mail.Ru

У Віцебскай вобласці пройдзе абласны маладзёжны конкурс-марафон

«Сям’я ў аб’ектыве»

У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў Віцебскай вобласці запусцяць абласны маладзёжны конкурс-марафон «Сям’я ў аб’ектыве». Пра гэта БелТА паведамілі ў Віцебскім абласным камітэце ГА «БРСМ».

«Старт марафону, арганізатар якога — Віцебскі абкам БРСМ, быў дадзены сёння. Далучыцца могуць усе ахвотныя маладыя сем’і. Падчас Тыдня бацькоўскай любові ім трэба будзе здымаць відэаролікі пра сваё жыццё і размяшчаць іх на асабістых старонках у сацыяльных сетках, таксама сюжэты можна будзе ўбачыць у акаўнтах абласнога і раённых камітэтаў БРСМ», — паведаміла першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Жанна Нарыцына. 

14 кастрычніка ўдзельнікі прадэманстравалі, які сняданак прыгатавалі для мамы, на наступны дзень падзеляцца гісторыяй сваіх сем’яў у казачным стылі. Далей іх сустрэне медыямарафон «Малады трэнер», у рамках якога яны запішуць, як займаюцца спортам усёй сям’ёй. 17 кастрычніка возьмуць удзел у дабрачынных акцыях і мерапрыемствах «Сям’я за дабро» і таксама гэта пакажуць праз аб’ектыў камеры. Затым ім трэба будзе зняць любы трэнд з TikTok і выкласці відэа ў сацыяльныя сеткі. 19 кастрычніка пройдзе Дзень працы «Чыста па-сямейнаму». Сем’і рэгіёна добраўпарадкуюць дзіцячыя пляцоўкі сумесна з членамі тэрытарыяльных камітэтаў ГА «БРСМ». На апошнім этапе неабходна будзе стварыць відэаролікі, прысвечаныя татам. 

Фіналам марафону стане Форум БРСМ «Маладая сям’я: час магчымасцяў», які адбудзецца 21 кастрычніка ў Віцебску.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю